- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Лучайская парафія запрашае на ўрачыстасць у гонар св. Ганны і з нагоды 250-годдзя заснавання святыні

luczaj_250 [1]23 ліпеня ў Лучаі адбудзецца ўрачыстасць у гонар святой Ганны і з нагоды 250-годдзя заснавання лучайскай святыні.

Прыняць удзел ва ўрачыстасці запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Праграма святкавання:

14.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

15.00 — урачыстая святая Імша (яе ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB) 

16.50 — асвячэнне аўтатранспарту 

17.00 — пачатак канцэрта (вядучыя — Таццяна Якушава і Валянціна Альшанская, запрошаны на свята: «Беларускія дудары» (Віталь Воранаў і інш.), Марына Вярэніч, гурт «Рэха», Лявон Вольскі і Павел Аракелян, Валянціна Альшанская, Дзмітрый Корсак і Андрэй Жукоўскі, Алег Сямёнаў, гурт «Ферцінка» (г. Полацк), Аляксей Грос)

23.00 — фаершоў

23.15 — заканчэнне з феерверкам у 250 залпаў

Між блокамі канцэрта выступяць дзеці і моладзь з Лучая і Варапаева.