Адбудзецца пілігрымка на ўшанаванне памяці сясцёр мучаніц з Навагрудка

f-str-14З 24 па 30 ліпеня адбудзецца VIІ пешая пілігрымка Гродна-Навагрудак. Яна звязана з ушанаваннем навагрудскіх сясцёр назарэтанак, якія загінулі мучаніцкай смерцю ў часы Другой сусветнай вайны.

Пілігрымка будзе выходзіць раніцай 24 ліпеня з гродзенскага касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі пасля Імшы а 9-ай гадзіне. Паломніцтва ўзначаліць кс. Віталій Сідорка, які падчас канферэнцый асаблівым чынам наблізіць пілігрымам сутнасць «белага мучаніцтва» с. Малгажаты, якая засталася ў жывых.

Святая Імша на месцы расстрэлу сясцёр (у Батароўскім лесе) адбудзецца 30 ліпеня ў 18:00. Яе ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, паведамляе grodnensis.by

Маршрут пілігрымкі: Гродна — Азёры — Астрына — Шчучын — Орля — Хвіневячы — Наваельня — Навагрудак

У пятніцу 22 ліпеня ў 20. 00 у гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца сход для тых, хто збіраецца прыняць удзел у пілігрымцы.

З пытаннямі адносна пілігрымкі звяртайцеся па тэлефонах да сясцёр:

С. Філатэя: +375 29 882 60 88 МТС

С. Кляра +375 33 32 12 633 МТС

для друку для друку