15 — 20 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву.
У праграме:
Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў, супольны харавы спеў, тэорыя і практыка касцёльнага спеву, гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў).
Калектыў выкладчыкаў узначальвае Уладзімір Неўдах, арганіст Мінскага кафедральнага сабора, Дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Да ўдзелу запрашаюцца парафіяльныя хары, вакальныя групы, тыя, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны. Таксама неабходна ўзяць свае музычныя інструменты.
Кошт на 6 дзён – 30 рублёў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праходзіць 15 жніўня ад 15 гадзіны ў будынку насупраць касцёла. Пачатак заняткаў а 17 гадзіне. А 19 гадзіне адбудзецца ўрачыстая святая Імша.
Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Будзе забяспечаны начлег і харчаванне. Арганізатары просяць мець з сабой спальнік, ноты касцёльных спеваў, каб падзяліцца з іншымі парафіямі.
Увага!
Аб’яўляецца конкурс на напісанне лепшай песні ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў. Пераможцаў чакаюць узнагароды!
Кульмінацыя тыдня касцёльных заняткаў – спеў падчас святой Імшы 20 жніўня на галоўнай Урачыстаці Маці Божай Валадаркі Азёраў.
Арганізатары просяць дасылаць запоўненыя анкеты да 10 жніўня на электронны адрас agniinna@mail.ru, або на паштовы адрас: Парафія Нараджэння Маці Божай, вул. Савецкая, 1. Горад Браслаў, 211970. Віцебская вобласць.
Дадатковую інфармацыю можна даведацца па тэлефонах:
Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, пробашч +375297105037, арганістка Іна Сапун +375297157342
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!