29 чэрвеня пасля святой Імшы ў 12.30 з Нарачы вырушыць ХХІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў.
У Год міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115 год з дня пабудовы нарачанскага касцёла.
Таксама нарачанцы будуць дзякаваць Богу за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, пятая гадавіна смерці якога адзначаецца ў гэтым годзе і які, будучы першым Мітрапалітам, прыклаў шмат намаганняў для станаўлення і развіцця Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, паведамляе naracz.na.by
Нарачанская пілігрымкка зноў запрашае ўсіх сваіх сяброў, каб разам з Марыяй праслаўляць Усемагутнага Бога за ўсе Яго дабрадзействы.
Па пытаннях запісу ў пілігрымку звяртацца да Шнітоўскай Ірыны:
+ 375447599118 Velcom; +375295527916 МТС;
Кошт пілігрымкі 70 000 рублёў. Запіс у пілігрымку да 26 чэрвеня.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!