10 натхняльных думак Бэнэдыкта XVI

Бэнэдыкту XVI сёння спаняецца 94 гады. Deon.pl узгадвае 10 важных цытат Папы на пенсіі, якія могуць быць указальнікамі ў веры.

1. Хто цярпліва стаіць перад маўклівым Богам — а можа гэта зойме яшчэ больш часу — сапраўды моліцца.

2. Чалавек, які не сутыкаецца з пакутамі, не прымае жыцця. Уцёкі ад пакут — гэта ўцёкі ад жыцця.

3. Апошнім словам сусветнай гісторыі стане перамога любові.

4. На пачатку быцця хрысціянінам не існуе этычнага рашэння альбо нейкай выдатнай ідэі, а хутчэй сустрэча з падзеяй, чалавекам, якія даюць жыццю новую перспектыву і, такім чынам з’яўляюцца вырашальным кірункам.

5. У Касцёле ніхто не лішні, ніхто! Кожны можа і павінен знайсці ў ім сваё месца.

6. Без праўды любоў становіцца сентыментальнасцю. Любоў становіцца пустым словам, якое можна свабодна зразумець. Гэта непазбежная рызыка, якой яна падвяргаецца ў культуры без праўды. Любоў становіцца ахвярай эмоцый і мінучых меркаванняў людзей, становіцца празмерна скажоным словам і набывае супрацьлеглы сэнс.

7. Вера ўзрастае, калі яе перажываць як досвед атрыманай любові і перадаваць як перажыванне ласкі і радасці.

8. Святарства было б апаганена, калі б яно стала чымсьці іншым, чым служэннем.

9. Святыя — найвялікшыя дабрачынцы чалавецтва!

10. Цярпенне — гэта паўсядзённая форма любові.

для друку для друку