У хуткім часе будзе распрацавана электронная версія Літургіі гадзінаў на беларускай мове

Праца над праектам даручана айцам марыянам і камандзе прылажэння “Малітоўнік” Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Урачыстае падпісанне адпаведнай дамовы адбылося 15 мая ў Жодзіне.

Спадзяёмся, што ў хуткім часе (праз 3-4 месяцы) Літургія гадзінаў будзе даступная ў прылажэнні “Малітоўнік”, а таксама на сайце catholic.by.

Літургія гадзінаў — гэта голас Касцёла, гэта значыць усяго Містычнага цела, якое публічна праслаўляе Бога (Канстытуцыя пра Святую Літургію, 99).

Сябры, просім вас аб малітве, каб як мага часцей голас Касцёла гучаў і па-беларуску.

 а. Андрэй Сідаровіч MIC

для друку для друку