Праграма ўрачыстасцяў у Будславе

IMG_7079Сёлетнія марыйныя ўрачыстасці ў Будславе пройдуць 3-4 ліпеня. Дэвіз святаў — «Марыя — прытулак грэшных». Таксама ў гэтым годзе Касцёл у Беларусі адзначае 25-годдзе адраджэння пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай.

Праграма:

3 ліпеня

  • 13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM;
  • 17.00 — гурт «Рыбы» — евангелізацыйная праграма;
  • 18.00 — cвятая Імша для пілігрымаў, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Прэзентацыя пілігрымак;
  • 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы;
  • 20.30 — марыйныя Нешпары;
  • 21.30 — рахунак сумлення;
  • 22.30 — даклад на тэму «Год кансэкраванага жыцця»;
  • 23.00 — падрыхтоўка да святой Імшы;
  • 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай;
  • 24.00 — святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

4 ліпеня

  • 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку;
  • 02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду;
  • 03.00 — рэха фестывалю «Magnificat»: паказ фільмаў;
  • 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
  • 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай;
  • 08.30 — святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч;
  • 10.00 — даклад з нагоды 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору;
  • 11.00 — святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, пакутны акт. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.

 (Магчымы змены і дапаўненні)

catholic.by

для друку для друку