Людзі з абмежаванымі магчымасцямі зноў сабраліся ў Глыбокім

glybokaje_my_razam47Глыбоцкі парафіяльны “Caritas” арганізаваў мерапрыемства «Мы разам!» для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў.

24 кастрычніка ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за дзве сотні асоб. Гэта не толькі прадстаўнікі каталіцкага касцёла, але і вернікі іншых хрысціянскіх канфесій. Людзі не падобны адзін да аднаго. Яны адрозніваюцца знешнасцю, характарам, паводзінамі, але ўсіх аб’ядноўвае адно: права на захаванне сваёй індывідуальнасці, права на міласэрнасць з боку іншых.

Спачатку ўдзельнікі спаткання сабраліся ў касцёле Святой Тройцы. Пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч прывітаў гасцей, якія прыбылі на мерапрыемства не толькі з Глыбокага, але і з Мёраў, Паставаў, Лепеля, Ушачаў, Віцебска, Браслава, Шаркаўшчыны, Верхнядзвінскага раёна, і заклікаў прысутных падзяліцца сваім добрым сэрцам.

glybokaje_my_razam07

Пасля ўдзельнікі імпрэзы прайшлі шэсцем ад касцёла да Гарадскога Дома культуры.

glybokaje_my_razam18

glybokaje_my_razam19

У Доме культуры гасцей спачатку пачаставалі з дарогі, а потым распачалася забаўляльная праграма. Удзельнікаў чакалі разнастайныя гульні, конкурсы і танцы.

glybokaje_my_razam39

glybokaje_my_razam32

Пакуль удзельнікі мерапрыемства разам з валанцёрамі весела бавілі час, на другім паверсе Дома культуры быў арганізаваны круглы стол, у якім прынялі ўдзел бацькі, апекуны асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, сацыяльныя работнікі і святары.

glybokaje_my_razam28Потым госці накіраваліся ў глыбоцкую сярэднюю школу №2, дзе змаглі падсілкавацца смачным абедам.

Пасля абеду была падрыхтавана канцэртная праграма ў Доме культуры. Варта адзначыць, што сярод артыстаў былі і асобы з абмежаванымі магчымасцямі, выступленні якіх вельмі кранулі гледачоў. Гэта дало магчымасць і гэтым людзям адчуць сябе паўнапраўнымі членамі нашага грамадства, зразумець, што мы патрэбныя адзін аднаму.

glybokaje_my_razam54

glybokaje_my_razam58

glybokaje_my_razam68

На заканчэнне мерапрыемства словы ўдзячнасці арганізатарам і гасцям выказаў дырэктар “Caritas” Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

для друку для друку