Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб рэгістрацыі Тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ

ПАСВЕДЧАННЕ17 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай установы «Мінская тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла II» Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, паведамляе catholic.by.

Акадэмія была зарэгістравана 13 лютага 2015 г. пад рэгістрацыйным нумарам 193. Адметна, што ў апошні, трэці раз, дакументы на рэгістрацыю былі пададзены 5 лютага, ва ўспамін святой Агаты, а рэгістрацыя была здзейснена 13 лютага — ва ўспамін Маці Божай Фацімскай.

2015-02-17-r2

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікае даручыць новазарэгістраваную Акадэмію апецы Маці Божай Фацімскай, з якой звязана духоўнае адраджэнне беларускага народа, і святому Яну Паўлу II, які распачаў ажыццяўленне гэтага адраджэння паводле фацімскага паслання.

для друку для друку