Два дыяканы прымуць прэзбітэрскае пасвячэнне ў Віцебску

12 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбудзецца святая Імша, падчас якой біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзеліць сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыяканам Уладзіславу Шарковічу і Алегу Зямчонку.

Пачатак у 11 гадзін.

Дыякан Уладзіслаў паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Язафата Кунцэвіча ў Мёрах. Паспяхова скончыў вучобу ў Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. 15 жніўня 2018 года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў касцёле ў Мёрах прыняў дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча. Дыяканскую практыку праходзіў у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.

 

Дыякан Алег паходзіць з аг. Парыж, што ў Пастаўскім дэканаце. Фармацыю праходзіў у духоўных семінарыях у Пінску і чатыры гады ў Санкт-Пецярбургу (Расія). 28 красавіка 2019 года, у свята Божай Міласэрнасці ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску прыняў дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча. Дыяканскую практыку праходзіў у катэдральнай парафіі ў Віцебску.

для друку для друку