Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з журналістамі

press-konferencija07

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 31 сакавіка сустрэўся з журналістамі ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прэс-канферэнцыя была прымеркаваная да свята Пасхі.

Як кажа Яго Эксцэленцыя, Пасха — значная падзея ў жыцці грамадства, трэба таксама і праз сродкі масавай інфармацыі дапамагаць людзям далучацца да гэтай падзеі. Бо ў цяперашні час чалавек сустракаецца са шматлікімі праблемамі, перад якімі вельмі часта адучувае сваю бездапаможнасць.

— Мы жывём з вамі ў тым грамадстве, якое яшчэ толькі абуджаецца да Веры. Таму вельмі важна, каб людзі больш свядома перажывалі гэтую падзею. Тым больш, што сёння мы гэта адчуваем і бачым, што ў асабістым жыцці чалавека, у грамадскім жыцці мы патрабуем духоўнага падмурка, на якім павінны будаваць нашае нялёгкае жыццё. І вось Вера дае нам вельмі часта не толькі падмурак, але і адказ на тыя шматлікія пытанні, якія турбуюць сёння чалавека.press-konferencija08

Біскуп Алег Буткевіч распавёў пра асноўныя мерапрыемствы, якія будзе ладзіць дыяцэзія ў бліжэйшы час, пра падрыхтоўку да Вялікадня.

Таксама ён закрануў тэмы працы з моладдзю і спорту ў жыцці дыяцэзіі, распавёў пра сваё стаўленне да ўдзелу каталіцкіх святароў у афіцыйных і ўрачыстых мерапрыемствах разам з праваслаўнымі святарамі  і адказаў на іншыя актуальныя пытанні журналістаў.

Таццяна Смоткіна, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку