30 пытанняў «пра гэта». У Мінску прайшоў «Дыялог з Мітрапалітам» на складаныя маральныя тэмы (+відэа)

6 лютага ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены прайшла сустрэча моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам у выглядзе дыялогу на тэму «Касцёл і сям’я. Складаныя маральныя пытанні», паведамляе партал Catholic.by.

Падчас сустрэчы ў Чырвоным касцёле Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з дапамогай душпастыра моладзі ксяндза Кірыла Бардонава, спецыяліста ў галіне кананічнага права, і душпастыра сем’яў ксяндза Сяргея Дабрагоста з супольнасці Місіянераў Святой Сям’і за паўтары гадзіны адказаў на тры дзясяткі пытанняў, якія былі па сэнсе падзелены на групы.

  • Як веруючаму хлопцу ці веруючай дзяўчыне знайсці «сваю палавінку»?
  • Ці можна хрысціяніну жыць і будаваць адносіны з няверуючым?
  • Што рабіць, калі ў адносінах няма ўзаемнасці?
  • Ці ісці на вяселле без касцёльнага шлюбу?
  • Як сябе паводзіць, калі сям’я распадаецца або калі далейшае сумеснае жыццё з сужонкам становіцца немагчымым?
  • Што з’яўляецца маральна недапушчальным у інтымных адносінах сужонкаў?
  • Ці прызнавацца сужонку ў выпадковым граху чужалоства?
  • З-за чаго людзі кідаюць святарства ці манаскае жыццё?
  • Як паводзіць сябе дзяўчыне, якая закахалася ў святара?
  • Што дрэннага ў ЭКА?
  • Чаму ў Мінску забаранілі марш у абарону сямейных каштоўнасцяў?
  • Ці ў ХХІ стагоддзі не змяніліся ролі мужчыны і жанчыны ў сям’і?
  • Навошта Касцёл так шмат увагі прысвячае пытанням гендару, калі ў Беларусі няма прапагадны ЛГБТ?
  • У чым сэнс жыцця гомасексуаліста?
  • Чаму ў Беларусі так мала экзарцыстаў?
  • Як відаць з пералічаных пытанняў (а іх было нашмат больш), у дыялогу з Мітрапалітам закраналіся самыя розныя аспекты акрэсленай тэматыкі.

Паколькі кожны чалавек так ці інакш сустракаецца з гэтым у жыцці, мы прапануем відэазапіс размовы з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, які адказвае на хвалюючыя ўсіх пытанні.

Віталій Палінеўскі, фота
Кс. Аляксандр Улас, відэа

для друку для друку