1 мая ў Росіцы адбудзецца малітва за сем’і

1 мая, у панядзелак, айцы марыяне з Росіцы запрашаюць сем’і на супольную малітву ў санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў. Узначаліць св. Імшу і прамовіць канферэнцыю біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

У праграме:
11.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (магчымасць споведзі, Святы Ружанец з разважаннямі);
12.00 – святая Імша з урачыстасці святога Юзафа (цэлебруе біскуп Алег Буткевіч), пасля адбудзецца адмысловае пастырскае бласлаўленне сем’яў;
13.00 – канферэнцыя (праводзіць біскуп Алег Буткевіч). Для дзяцей у гэты час будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма;
14.00 – пачастунак у летнім кафэ “У бусла”.

для друку для друку