Зорка «Трансформераў» заявіў, што стаў хрысціянінам

Shia LaBeoufАмерыканскі акцёр Шая Лабаф заявіў, што ён знайшоў Бога падчас здымак фільма аб другой сусветнай вайне «Лютасць». Таксама ён сцвярджае, што акцёры Брэд Піт і Дэвід Эйер паспрыялі таму, што ён вырашыў стаць хрысціянінам. Па словах акцёра, рэлігійныя перакананні Піта і Эйера дапамаглі ў пошуках Бога.

«Я знайшоў Бога падчас здымак фільма «Лютасць», і стаў хрысціянінам … у самым прамым сэнсе. Напэўна, я магу сказаць, што гэта адбылося дзякуючы малітвам, але былі і іншыя рэальныя падзеі, дзякуючы якім я атрымаў выратаванне», — заявіў акцёр.

«Мне дапамаглі вельмі добрыя людзі. Брэд Піт адыграў вялікую ролю ў гэтым. Брэд быў вельмі рэлігійным і глыбока веруючым чалавекам, які жыў Словам Божым ў паўсядзённасці. Аднак ён пакінуў усё гэта, і проста стаў духоўным чалавекам. А вось акцёр Дэвід Эйер ахвярны хрысціянін», — дадаў ён.

У фільме акцёр выканаў ролю жаўнера, які дзякуючы сваёй веры змог справіцца з атачаючым яго гвалтам у ваенны час. Варта адзначыць, што маці Лабафа — габрэйка, а бацька выхоўваўся ў пратэстанцкай сям’і. Аднак бацькі развяліся. Акцёр раней заяўляў, што ён вызнае юдаізм, аднак ён не верыў у Бога. Таксама акцёр лячыўся ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці.

Шая Лабаф вядомы па галоўных ролях у фільмах «Параноя», «Трансформеры», «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа». У 2008 годзе ён быў ганараваны прэміі BAFTA у намінацыі «Узыходзячая зорка».

CNL-NEWS

для друку для друку