- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Зорка «Трансформераў» заявіў, што стаў хрысціянінам

Shia LaBeouf [1]Амерыканскі акцёр Шая Лабаф заявіў, што ён знайшоў Бога падчас здымак фільма аб другой сусветнай вайне «Лютасць». Таксама ён сцвярджае, што акцёры Брэд Піт і Дэвід Эйер паспрыялі таму, што ён вырашыў стаць хрысціянінам. Па словах акцёра, рэлігійныя перакананні Піта і Эйера дапамаглі ў пошуках Бога.

«Я знайшоў Бога падчас здымак фільма «Лютасць», і стаў хрысціянінам … у самым прамым сэнсе. Напэўна, я магу сказаць, што гэта адбылося дзякуючы малітвам, але былі і іншыя рэальныя падзеі, дзякуючы якім я атрымаў выратаванне», — заявіў акцёр.

«Мне дапамаглі вельмі добрыя людзі. Брэд Піт адыграў вялікую ролю ў гэтым. Брэд быў вельмі рэлігійным і глыбока веруючым чалавекам, які жыў Словам Божым ў паўсядзённасці. Аднак ён пакінуў усё гэта, і проста стаў духоўным чалавекам. А вось акцёр Дэвід Эйер ахвярны хрысціянін», — дадаў ён.

У фільме акцёр выканаў ролю жаўнера, які дзякуючы сваёй веры змог справіцца з атачаючым яго гвалтам у ваенны час. Варта адзначыць, што маці Лабафа — габрэйка, а бацька выхоўваўся ў пратэстанцкай сям’і. Аднак бацькі развяліся. Акцёр раней заяўляў, што ён вызнае юдаізм, аднак ён не верыў у Бога. Таксама акцёр лячыўся ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці.

Шая Лабаф вядомы па галоўных ролях у фільмах «Параноя», «Трансформеры», «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа». У 2008 годзе ён быў ганараваны прэміі BAFTA у намінацыі «Узыходзячая зорка».

CNL-NEWS [2]