Канфлікты – частка чалавечага жыцця. Яны могуць узнікаць у сям’і, у школе, ва ўніверсітэце, на працы, у парафіі, сярод сяброў і нават у сацыяльных сетках. Часам дастаткова аднаго рэзкага слова, няўдалага жарту, непаразумення або назапашанай крыўды, каб адносіны сталі напружанымі. А бывае і так, што чалавек сутыкаецца з адкрытай агрэсіяй: з абразамі, прыніжэннем, злосцю, несправядлівымі абвінавачваннямі. Што рабіць хрысціяніну? Маўчаць? ...
Читать далее »Архив меток: хрысціянін
Ты сапраўды хрысціянін?
Чым адрозніваецца жыццё хрысціяніна ад нехрысціяніна? Няўжо толькі паходамі па нядзелях у касцёл ці царкву? Ці святкаваннем Божага нараджэння і Вялікадня? Або, можа, строгім выкананнем усталяваных прадпісанняў? Што такое хрысціянства? Калі прыглядзецца, то ў наш час выразных адрозненняў паміж вернікамі і нявернікамі не ўбачыш. Лад жыцця такі самы. А часам здараецца, што “гэтыя няверуючыя” маюць большы парадак ва ўсіх сферах ...
Читать далее »Святы Айцец перасцярог ад духоўнай ляноты
Малітва ніколі не азначае пазбягання жыццёвых цяжкасцей, а святло веры не служыць прыгожым духоўным эмоцыям, — адзначыў Папа 28 лютага 2021 г. падчас разважанняў перад малітвай Анёл Панскі. Каментуючы апісанне перамянення Езуса на гары ў прысутнасці трох вучняў, Пантыфік адзначыў, што падзея прадвяшчае ўваскрасенне Збаўцы і дае спалоханым апосталам “святло для вандроўкі праз цемру: смерць не будзе канцом усяго, бо ...
Читать далее »Чаго не хапае сучаснаму хрысціяніну
На першы погляд усё ў парадку. Вернікі з набожна складзенымі рукамі і скіраванымі да алтара позіркамі засяроджана ўдзельнічаюць у св. Імшы. Аднак штосьці ўва мне скрыгоча, штосьці не так. Гэта была IV Звычайная нядзеля. Св. Імша ў 13.00 – досыць зручная гадзіна, таму даволі шмат людзей у касцёле. Казанне прамаўляў добры і мудры ксёндз. Усё ішло, як і заўсёды: спеў, ...
Читать далее »Страх у жыцці хрысціяніна
«А Ён сказаў ім: „Чаго вы спалохаліся, малаверныя?“» (Мц 8, 26). Усе мы, так ці інакш, нечага баімся. Бываюць такія моманты, калі чалавека ахопліваюць жудасныя страхі, і ў кожнага яны свае. Страх вельмі часта вядзе да стрэсу, а стрэс — да цяжкіх захворванняў. Праўда, ёсць страхі, якія служаць на карысць людзям. Вось некаторыя прыклады. Боязь можа затрымаць дзіця, якое хоча ...
Читать далее »Як дапамагчы хрысціяніну, які перажывае дэпрэсію?
Сёння вельмі часта гаворыцца пра дэпрэсію. Сацыёлагі прыводзяць статыстычныя дадзеныя, непакоячыся тым, колькі людзей у свеце хварэе на прыгнечанасць. Амерыканцы налічылі такіх ажно 17 млн; у Заходняй Еўропе дэпрэсію лічаць адным з чатырох найбольш частых захворванняў. І ў нашай штодзённасці, як толькі ў чымсьці не шанцуе, мы часам спяшаемся апраўдвацца дэпрэсіяй. Што ж гэта за з’ява? Ці здараецца яна сярод ...
Читать далее »9 парадаў, як быць хрысціянінам у інтэрнэце
Як зрабіць так, каб нашая актыўнасць у віртуальнай прасторы адпавядала годнасці чалавека і Божага дзіцяці? І каб не было ніякага разрыву паміж вераю і актыўнасцю ў віртуальным свеце? 1. Будзь тым, хто ты ёсць — у інтэрнэце і па-за ім Пакажы сябе сапраўднага іншым карыстальнікам інтэрнэту і не прыкідвайся кімсьці іншым. Кажы праўду пра сябе. Там, на іншым баку экрана, ...
Читать далее »Cвяткаванне нядзелі: заўвагі ад святара
Адным з пытанняў, якое найбольш турбуе пробашча браслаўскай парафіі ў душпастырскай працы з’яўляецца святкаванне вернікамі нядзелі. Дакладней неналежнае святкаванне, асабліва калі даводзіцца бачыць у гэты дзень сваіх парафіянаў за працай у агародзе ці разумець, што далёка не ўсе прыходзяць на нядзельную св. Імшу і належна ў ёй удзельнічаюць. Таму ксёндз Станіслаў Мжыглуд яшчэ раз вырашыў звярнуцца да вернікаў і нагадаць ...
Читать далее »10 прычын ганарыцца тым, што ты — хрысціянін
А ці ведаеш, чым па праву Ты як хрысціянін можаш ганарыцца? Загінаем пальцы. Хрысціянства праз Хрыста адкрыла ісціну, што Бог ёсць Любоў. У разуменні іншых рэлігій Усемагутны ўяўляўся і да сёння ўяўляецца як суровы і справядлівы Айцец, які карае за правіны. Хрысціянства адкрыла міласэрнага Стварыцеля, што для збаўлення чалавецтва паслаў свайго Адзінароднага Сына. Некаторыя з першых Айцоў Касцёла фармулявалі гэтую ...
Читать далее »Кожны хрысціянін — дабравеснік
Часам на вуліцах Гродна можна назіраць наступную карціну: сярод натоўпу блукае мужчына, падыходзіць да мінакоў і паказвае ім кішэнную Біблію. «А ў Вас ёсць?», – пытаецца ён. На станоўчы адказ пачынае заахвочваць да чытання Святога Пісання. Заўважаю, як да яго ставяцца людзі. Іх рэакцыя разнастайная, але ў большасці – ненавісны погляд або недарэчная ўсмешка і словы накшталт: «Так-так, я ўсё ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!