Заступнікі замкнёных святынь

СенЭтьенФраЛіквідацыя парафій і закрыццё святынь — з’ява вельмі распаўсюджаная ў наш час. Як па мне, прывыкнуць да гэтага немагчыма. Бясспрэчна, гэта трагедыя ў гісторыі парафіяльны абшчыны як такой, бо храм — гэта не проста збудаванне, памяшканне або помнік архітэктуры. Храм — гэта дом малітвы, месца сустрэчы чалавека з Богам. Нашы святыні — гэта сапраўдныя скарбніцы ўспамінаў: тут мы атрымалі сакрамант хросту; тут з’яўляліся новыя сем’і; тут мы аплаквалі нашых родных, праводзячы іх у апошні шлях.

Парафіяльная святыня — гэта завяшчанне продкаў, якія ў цяжкіх умовах ўзводзілі яе сцены і спрабавалі перадаць веру сваім нашчадкам. Яны часта аддавалі апошняе, эканомілі і ахвяравалі неабходнае, каб пабудаваць храм, свой храм. Здаецца, і нашы галасы аб’ядноўваюцца тут з малітвай пакаленняў: мы чуем рэха просьбаў аб дапамозе і абароне; трыўмфальную радасць ад выслуханых просьбаў; кранальныя і шчырыя малітвы дзяцей і поўныя клопату маленні маці.

Але перш за ўсё кожная святыня — гэта дом Бога, месца, якое пакорны Цар абраў сабе на пасад. Надыходзіць момант, калі пасля пэўнай працэдуры храм перадаецца для свецкага ўжывання, і на месцы, дзе павінна было квітнець духоўнае жыццё, з’яўляюцца буцікі і офісы.

«Сёння не пазбегнуць змяншэння колькасці прыходаў», — кажам мы, разводзячы рукамі. Зразумела, усё можна растлумачыць дэмаграфічным і шэрагам іншых крызісаў. Аднак, па маім перакананні, ліквідацыя прыходу гэта ў пэўнай ступені капітуляцыя, адмова дзейнічаць і змагацца, згода на тое, што змяніць нічога не атрымаецца. Думаю, досыць пагадзіцца на адну замкнёную святыню — і ўбачым і іншыя зачыненыя на нашых землях.

Вядома, усякае бывае: напрыклад, дзве святыні былі пабудаваныя адзін насупраць аднаго. У адной збіраліся верныя на малітву на нямецкай мове, у суседняй маліліся французскай. Сёння няма такой неабходнасці, бо ўсё разумеюць іспанскі, такім чынам — адну з святынь закрываюць. Аднак гэта хутчэй выключныя сітуацыі. Звычайна зачыненыя святыні ўпрыгожваюць досыць элітныя кварталы, дзе жывуць заможныя людзі. Напрыклад, у Злучаных Штатах ўражлівыя храмавыя канструкцыі будаваліся за грошы імігрантаў, якія самі часта ледзь зводзілі канцы з канцамі, а сёння іх унукі, якія зусім не бядуюць, не жадаюць мець нічога агульнага з Царквой.

Узнікае пытанне, чаму супольнасць, якая ўтрымлівала святыню пяцьдзесят гадоў таму, не можа гэтага зрабіць сёння? Адказ: прычын няма, дакладней — ёсць, адна і самая: адсутнасць веры.

Мы тлумачым сабе закрыццё святынь тым, што сёння ў нашых дагэтуль густанаселеных раёнах больш не жывуць хрысціяне, там жывуць людзі, якія вызнаюць іншыя рэлігіі, ці ўвогуле ня вераць. Каталіцкія сям’і даўно пакінулі гэтыя землі ці не здолелі перадаць веру сваім дзецям. І зноў — дэмаграфія.

Царква павінна ўспрыняць гэтую рэчаіснасць? Чаму? Чаму б не паспрабаваць вярнуць да Царквы каталікоў, якія адносяцца да яе толькі фармальна? Чаму б не прывесці да Хрыста нашых з вамі новых суседзяў, але ізноў жа не адкрыць насцеж дзверы замкнёных святынь? Закрыццё прыходаў рэдка непазбежна, часта гэта проста альтэрнатыва. У Евангеллі чуем заклік Хрыста не аптымізаваць структур, а евангелізаваць свет.

Прыходзяць у галаву фігуры місіянераў, якія прыводзілі да Хрыста цэлыя нацыі. Не хочацца называць іх заступнікамі нашых замкнёных святынь, назавем іх заступнікамі новых альтэрнатыў.

Напрыклад, св. Патрык. Ён на працягу сямі гадоў знаходзіўся ў рабстве ў Ірландыі, збег, каб зноў вярнуцца, але ўжо як місіянер. На момант яго смерці Ірландыя была каталіцкай краінай. У часы святога не проста суседзі — горад ці раён не маглі сабе дазволіць утрымаць святыню; гэтага не мог сабе дазволіць ўвесь народ.

Сёння ў Ірландыі да гэтага часу існуюць сем дыяцэзій, а не парафій, заснаваных св. Патрыкам. Калі ён мог прывесці да Хрыста ўсю нацыю, чаму б не паспрабаваць і нам? Да таго ж, мы маем тэхнічныя перавагі, аб якіх ён і марыць не мог: можам пераадольваць сотні кіламетраў за лічаныя гадзіны, можам мець зносіны з людзьмі на другім канцы свету. Дух Святы дзейнічае з той жа моцай, Добрая Вестка застаецца актуальнай таксама і сёння. Такім чынам, да працы!

Калі ж гаворка ідзе аб альтэрнатывах — думаю, можна паспрабаваць дзве рэчы, зрэшты, не вельмі эксклюзіўныя: маліцца за місіянераў узроўню св. Патрыка і дзейнічаць, як св. Патрык, у сваім асяроддзі.

75318666

Касцёл у в. Сокалаўка (Украіна)

Па матэрыялах CREDO са спасылкай на Сatholic Сulture

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі