Запрашэнне на біблійны курс «Эмаўс»

Рэкалекцыйны дом святога Юзафа ў Оршы запрашае на заняткі па вывучэнні Бібліі. 9-11 красавіка адбудзецца курс “Эмаўс”. 

Біблійны курс «Эмаўс» – гэта не столькі рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым Словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнню Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблія, сшытак). Гэтым разам будзем разважаць над кнігай Суддзяў.

Курс праводзяць доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Ілля Саўчанка МІС.

Пачатак: пятніца, 18.00.
Заканчэнне: нядзеля, 17.30.

Запіс абавязковы і трывае да 7 красавіка (серада) па тэл.: +375(33) 661-21-47.

Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6.

для друку для друку