Біблійны курс «Эмаус» – гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам.
Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак). Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ў Новым Запавеце Апакаліпсіс святога Яна раздзелы 11-22.
Пачатак: пятніца, 18.00.
Заканчэнне: нядзеля, 17.00
Запіс абавязковы і трывае да 9 красавіка.
Па ўсім пытанням неабходна звяртацца па нумары: +375 33 661-21-47
Адказныя за курс: доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Ілля Саўчанка МІС.
