Як любіць жынчыну?

Man-brings-flowers-copy-e1422945443421-700x423Мужчыны — істоты непатрабавальныя ў эмацыйнай сферы. Нармальны хлопец можа многае вытрываць дзеля сваёй дзяўчыны. Жанчыны патрабавальней, але і да іх падыходзіць шэраг ключоў.

1. Узгаднійце з ёй сацыяльныя ролі. Ёсць жанчыны з комплексам «мамы». Ёсць дзяўчыны «вечныя дзеці», ёсць «кіраўнік дэпартаментаў», няздольная зварыць кавы. Вам патрэбна тая жанчына, з якой у вас супадае разуменне сацыяльных роляў, вашай і яе.

Ільвіная доля глыбокіх сямейных канфліктаў абумоўлена наступным: муж і жонка чакалі адзін ад аднаго не таго, што партнёр быў гатовы даць, гэта значыць у пачатку адносін яны элементарна не дамовіліся аб тым, якую менавіта сумесную будучыню будуць ствараць, і даверыліся інтуіцыі. А інтуіцыя ў дачыненні да людзей, якіх не ведаеш з пялёнак, часта падводзіць.

2. Прапануйце рашэнне першым. Часта жанчыны перажываюць з нагоды таго, што за іх хтосьці будзе вырашаць, адбярэ іх права на самавызначэнне. Але гаворка не пра тое. Маецца на ўвазе карысная звычка ў сітуацыях, калі трэба зрабіць выбар, вызначацца хутчэй, чым яна, і прапаноўваць свой варыянт.

3. Не прападайце без папярэджання. Як толькі вы затрымваецеся на гадзіну даўжэй звычайнага, не бярэце трубку, доўга не рэагуеце на паведамленні — нават самая разважлівая і стрыманая жанчына пачынае ў фарбах прадстаўляць, як вас праглынула змяя, пераехала фура і г. д. З гэтым нічога нельга зрабіць. Жанчыны хвалююцца, гэта ў іх прыродзе. Выхад — папярэджваць яе, што вы можаце затрымацца і сысці ў офлайн, вырашаючы пытанні, нават калі шанцы на гэта мізэрныя.

4. Рамантуйце рэчы ў доме. Магія ўбівання цвіка і змены пракладкі ў змяшальніку для жанчыны эквівалентная святому трапятанню, які адчувае мужчына, назіраючы, як гара бруднай гародніны, скрываўленых костак і незразумелых траў за гадзіну ператвараецца ў смачны абед з трох страў.

5. Выяўляйце праактыўную чуласць. Праактыўны — гэта антонім рэактыўнага, гэта значыць, вы не рэагуеце, а дзейнічаеце на апярэджанне. У жанчын часцей, чым у мужчын, мяняецца настрой, яны надаюць большае значэнне рэчам, аб якіх мужчына б забыўся праз хвіліну. Таму праглядайце гэтую адчувальную сістэму. Як толькі паводзіны жанчыны пачынаюць адхіляцца ад прывычнага — напр., доўга завісае ў задуменні — пытайцеся, ці ўсё ў парадку, ці не здарылася чаго. Думка пра тое, што для партнёра яе настрой таксама важны, як для яе, сама па сабе будзе грэць жанчыну.

6. Аказвайце маленькія знакі ўвагі. Лічыце кветкі пустым марнаваннем грошай, а яна іх любіць? Наступіце сабе на горла (жанчыны пагарджаюць жміндамі) і купляйце кветку хоць бы раз у тыдзень. Вам выдаткаў на сто рублёў, а ёй радасці на тысячу. Дарыць маленькія падарункі без нагоды, і з часам сам факт дарэння будзе прыносіць вам такое ж задавальненне, як ёй факт атрымання.

7. Хваліце яе знешні выгляд, заўсёды. Зразумела, што новую стрыжку ці бранзалет заўважыць складана на фоне крызісу вакол Украіны, змен на рынку валюты і іншых важных рэчаў. Але вы пастарайцеся. Калі яна валодае прыроджаным густам, то пастаўце сабе напамін зрабіць ёй камплімент. Памятайце: любое змяненне знешняга выгляду сведчыць аб жаданні падабацца вам, таму ў агульным яно пазітыўнае.

8. Пазначце рэчы, якія не будзеце рабіць ніколі. Шэраг рэчаў здаецца вам дробязямі, не вартымі нават згадкі, а яе ад іх трасе, і наадварот. Таму пазначце гэтыя свае пункцікі адразу: я ніколі не буду насіць тваю сумачку, выгульваць твайго шпіца, хадзіць з табой за закупамі, ладзіць сумесныя сямейныя абеды для нашых бацькоў. Чаму важна сказаць пра гэта своечасова і цвёрда? Таму што варта пару разоў саступіць з ветлівасці, а потым адлыньваць, і дзяўчына пачынае думаць, што вы яе разлюбілі.

А тое, што вы яе любіце — гэта краевугольны камень, першаэлемент, база вашых адносін для яе. Гэта тое, у чым ваша жанчына ніколі не павінна сумнявацца.

Паводле grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі