Езус дае на моц, каб перамагці спакусу, калі мы шчыра просім Яго аб гэтым. Як распазнаваць і эфектыўна выкарыстоўваць гэтую сілу, чытайце ніжэй.
Будзьце пільнымі!
Святы Лука апісанне спакусы Езуса пачынае ад важнага ўспаміну: «Езус, напоўены Святым Духам, вярнуўся з Іардану». І далей кажа пра Езуса: «Прабываў у Св. Духу ў пустныі, дзе д’ябал спакушаў Яго». Гэта вельмі важная заўвага, якая мае практычнае значэнне для нас.
Менавіта ў той момант, калі мы знаходзімся ў сувязі з Богам, мы павінны падрыхтавацца да спакусы д’ябла. І не трэба думаць, што калі прыходзяць спакусы, гэта значыць, што адбывался штосьці дрэннае з намі, у нашым жыцці. Не! Менавіта таму, што было вельмі добра, павінна прыйсці спакуса.
Пра гэта гаворыць Біблія: «таму што ты падабаўся Богу, патрэбна было, каб прыйшла спакуса». Трэба быць пільнымі, таму што нашая адданасць Богу павінна падлягаць выпрабаванням.
Рэагуйце хутка
Падчас спакусы трэба рэагаваць хутка, неадкладна. Езус перамагае спакусу рашуча, з дапамогай некалькіх фразаў са Святога Пісання (Эф 6, 10-20). Праз гэта Ён дае нам падказкі, як паводзіць сябя падчас барацьбы: не прыглядацца спакусе, не чакаць з яе адхіленнем, бо ў супрацьлеглым выпадку цяжка будзе яе пазбегнуць. Трэба набірацца досведу ў карыстанні Божым Словмам, у непасрэдным адсячэнні любой спакусы. Такі навык з’яўляецца сапраўдным скарбам!
Меч Божага слова
Так мы падыходзім да вельмі важнага правіла паводзін у барацьбе са спакусай: варта заўсёды звяртацца да Божага слова. Святы Павел у пасланні да Эфесянаў сказаў: «Вазьміце меч Духа, гэта ёсць Слова Божае»(Эф 6,17). У Бібліі мы знойдзем сілу, каб перамагчы зло. Гэта найбольш адпаведная зброя ў барацьбе з д’яблам.
Пост
Давайце звернем увагу на яшчэ адну падказку, схаваную ў Евангеллі. Так вось, Езуса ў пустыні д’ябал спакушае менавіта тады, калі Ён знаходзіцца ў пустыні, калі Ён захоўвае пост на працягу 40 дзён. Езус адчуве голад. Вырашаючыся на гэтае ўмярцвенне, Езус рыхтуецца да выканання місіі, якую Яму даверыў Айцец.
Распачынаючы справу збаўлення, ён прымае крыж. За цябе і для цябе. Для таго, каб падтрымаць і навучыць нас, што не насычэнне з’яўляецца галоўным, але збаўленне. Ідучы дарогай збаўлення, мы павінны весці духоўную барацьбу з д’яблам і ў ёй перамагці. А сатану цяжка перамагці ў сытасці. Гэта значыць, каб эфектыўна змагацца са спакусай, патрэбны пост — умярцвенне цела і пачуццяў.
Бяспечная гавань
Гаворачы пра спосабы абароны ад спакусніка, трэба ўзгадаць пра яшчэ адну дапамогу, якую мы атрымалі ад Госпада. Гэтым неацэнным дарам для нас з’яўляецца Панна Марыя. У ёй свеціць Езус пераможца, у ёй сатана ніколі нічога не атрымаў. Марыя, якую мы атрымалі пад крыжом у якасці Маці (Ян 19, 27), з’яўляецца бяспечнай гаванью і эфектыўнай абаронай ад нападаў злога духа. Яе адлюстроўваюць у іканаграфіі як Жанчыну, якая хапае стрэлы д’ябальскіх спакусаў і ламае іх.
Калі нашае жаданне аддаваць пашану Богу мы даверым Марыі, гэтае жаданне застанецца жывым і моцным, будзе даваць сілу да духоўнай барацьбы за праўду і дабро ў нашых сэрцах.
Паводле deon.pl
для друку