З 5 па 7 студзеня 2018 года падчас зімовых канікул у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «Не бойцеся! Абвяшчаю Вам вялікую Радасць….сёння ў месце Давіда, нарадзіўся нам Збаўца… (Лк 2,10-11)».
Запрашаем усіх юнакоў, а асабліва міністрантаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, а таксама цікавага разважання над сваім жыццёвым шляхам – і яшчэ раз запытаць сябе ў сэрцы – «Да чаго мяне кліча Бог». Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.
Просім паведаміць да 29 снежня аб ўдзеле ў рэкалекцыях. Прыезд 5 студзеня на 17.30. (Просім узяць з сабою комжу)
Увага!!! Колькасць удзельнікаў абмежаваная, па гэтаму просім своечасова паведаміць аб удзеле.
Адказныя за рэкалекцыі кс. Валерый Быкоўскі +37529 695 24 69 (velcom), кс. Андрэй Лішко +37529 744 99 61 (мтс).
Запісацца на ўдзел у рэкалекцыях можна па тэлефоне — тэл. семінарыі (8-0152) 77-02-34.
Сардэчна запрашаем.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!