Вялікі пост 2024 — чытаем Кнігу Быцця

Дамініканская парафія св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве, запрашае да сумеснага чытання ў Вялікім посце Кнігі Быцця (Роду-Бытия). Перад намі 50 раздзелаў Кнігі, якую часткова ведаем і не ведаем. Запрашаем да сустрэчы з асобамі і з іх жыццём, поўным прысутнасці Бога, таямніцаў і слабасцяў. Напэўна будзе шмат пытанняў і здзіўленняў.

Чытанне і малітва Божым словам з выкарыстаннем сучасных каментарыяў каталіцкіх біблістаў (выдавецтва: Święty Paweł) пачынаецца ў Папяльцовую сераду (14 лютага) і заканчваецца ў Велікодную Сераду (3 красавіка).

Штодзённа ў Viber i Тelegram будуць размяшчацца каментарыі да асобных раздзелаў. Ахвотных далучыцца да гэтай велікапоснай сустрэчы са Словам Божым, запрашаем у суполку на viber: Пост2024-Быцця і Тelegram>>

Кантакт: +37529 291-92-11 — а. Раман Шульц OP

Заахвочваю вас штодня маліцца да Святога Духа і Марыі, Маці Божага слова, з просьбай аб плёнах Божага слова ў нашым жыцці.

а. Раман Шульц OP

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі