Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс. Мэта сёлетняга, ужо Восьмага Ружанцовага кангрэса — паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы.
Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам: «Марыя і ружанец у францішканскай духоўнасці». Пачуем канферэнцыі прадстаўнікоў трох галінак ордэна францішканаў і падзякуем Богу таксама за 30 гадоў існавання ў Беларусі Легіёну Марыі. Арганізатары запрашаюць узяць удзел у кангрэсе ўсіх ахвотных, а асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў і легіянераў Марыі. Просьба аб малітве ў інтэнцыі добрых плёнаў Кангрэса.
Праграма Ружанцовага кангрэса — 5 кастрычніка 2024 г. (Магілёў, катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, вул. Камсамольская, 4)
- 9.30 – 10.15 — Рэгістрацыя ўдзельнікаў;
- 10.20 — Адкрыццё кангрэса;
- 10.30 – 11.10 — Даклад а. Юрыя Находкі OCD – „Роля Маці Божай і ружанцовай малітвы ў фармацыі і апостальстве легіянераў Марыі”;
- 11.15 – 11.55 — Даклад а. Стэфана Пупейкі OFM — “Марыйная духоўнасць у жыцці св. Францішка Асізскага”;
- Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова;
- 12.15 – 13.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамнту. Святы Ружанец;
- 13.00 – 14.00 — (сумеснае фота) Абед;
- 14.00 – 14.40 — Даклад а. Андрэя Багдановіча OFMCap – „Марыя і ружанец у жыцці францішканаў капуцынаў”;
- 14.40 – 15.20 — Даклад a. Яўгена Голуба OFMConv – „Беззаганная ў думцы і жыцці св. Максімільяна Марыі Кольбэ і францішканскай канвентуальнай традыцыі”;
- Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова;
- 15.30 – 16.00 — Перапынак;
- 16.00 – 16.30 — Сведчанні пра плён Ружанцовых Кангрэсаў у Магілёве і ружанцовай малітвы;
- 16.30 — Падрыхтоўка да святой Імшы;
- 17.00 — Святая Імша на завяршэнне Кангрэса пад кіраўніцтвам біскупа Андрэя Зноска.
Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 1 кастрычніка. Рэгістрацыя абавязковая! Для таго, каб зарэгістравацца, дастаткова пазваніць або даслаць SMS-паведамленнем інфармацыю пра ўдзельнікаў:
- імя, прозвішча;
- мясцовасць, назва парафіі;
- колькасць асоб, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе;
- кантактны нумар тэлефона.
Кантакты: айцец Раман Шульц ОР тэл.: +375 (29) 291 92 11 (Viber, Telegram), e-mail: schulzop@gmail.com
для друку