«Вечары для закаханых» для пабудовы трывалых адносін стартуюць у Беларусі ў красавіку

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае закаханых з усёй Беларусі да удзелу ў «Вечарах для закаханых» у фармаце анлайн (на платформе zoom). Стартуюць у аўторак 16 красавіка.

«Вечары для закаханых» — гэта дзевяць сустрэч, якія адбываюцца раз на тыдзень. Яны заснаваныя на ўнікальнай аўтарскай праграме, створанай спецыяльна для маладых «закаханых» адносін. Удзел у іх дае магчымасць зрабіць вялікі крок да ўзаемаразумення, даверу і глыбіні адносін у штодзённым жыцці.

«Вечары…» дазваляюць будаваць сапраўдную эмацыйную сувязь дзякуючы выкарыстанню прынцыпа дыялогу.

У сустрэчах будуць спалучацца рамантычныя моманты і плённыя заняткі для паляпшэння і ўмацавання адносін. Закаханыя таксама змогуць адкрыцца адзін аднаму ў тых сферах і пытаннях, якія, магчыма, яшчэ нават не нараджаліся ў думках, але маюць вялікае значэнне для глыбокіх і сталых адносін у будучым сужэнскім жыцці.

Для каго створана праграмма «Вечароў для закаханых»?

  • для пар любога ўзросту, незалежна ад іх рэлігійных перакананняў або канфесіі;
  • для закаханых, якія гатовыя працаваць над сваімі адносінамі, паглыбляць давер і ўзаемаразуменне:
  • а таксама для тых, хто плануе стварыць сям’ю або рыхтуецца да шлюбу.

Праграма «Вечароў» дае сапраўдныя інструменты для ўмацавання маладых адносін і змяшчае шмат актуальнай інфармацыі для закаханых.

Анлайн фармат «Вечароў…» дае магчымасць браць у іх удзел, нават калі закаханыя знаходзяцца ў розных гарадах.

Чарговы цыкл сустрэч, мэта якіх — дапамагчы маладым людзям у для пабудове трывалых адносін, стартуе ў аўторак 16 красавіка ў 19.00.

Папярэдні запіс абавязковы. Тэлефон для запісу: +375 (29) 652 11 44

Некаторыя водгукі з мінулых вечароў:

  • Вечары для закаханых прынеслі ў наша жыццё шмат сонечных прамянёў. Яны выклікалі усмешкі, эмоцыі, падзяку і значна ўмацавалі нашы адносіны. Да гэтага досведу мы ведалі адзін аднаго вельмі даўно і шмат разоў абмяркоўвалі шмат тэм. Аднак гэтыя абмеркаванні часта факусаваліся на недахопах нашых адносін. Вопыт «Вечароў» засяродзіў нас вялікіх рэсурсах.
  • Мне крыху сумна, што ўсё скончылася. Гэта быў час, прызначаны толькі для нас. Мы адключаліся ад мітусні і засяродзіліся толькі на нашых адносінах. Думаю, што закладі добры падмурак.
  • Я не чакаў, што змагу перажыць так глыбока гэтыя сустрэчы. “Сужэнскія сустрэчы” мяне прыемна здзівілі праграмай, фарматам і ўсім, што нам удалося атрымаць за гэтыя 9 сустрэч. Мая нявеста стала нашмат больш зразумелай для мяне. Мы змаглі прапрацаваць так шмат тэм, якія да вечароў былі складанымі для нас. Я сапраўды адчуваю, што стаў кахаць яе нашмат свядомей і мацней.
для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі