У суботу 31 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах пройдзе V фестываль Марыйных песень «Mater Deі». Да ўдзелу запрашаюцца хоры дарослых, дзіцячыя хоры, ансамблі, салісты і спяваючыя сем’і.
Умовы ўдзелу:
- удзельнікі павінны падрыхтаваць два творы, у тым ліку адзін абавязкова на беларускай мове;
- акрамя таго, трэба падрыхтаваць творы «Serdeczna Matko» і «Ты за сабою нас вядзеш», якія будуць выконвацца ўсімі ўдзельнікамі на пачатак і заканчэнне фестывалю;
- калектывы і салісты могуць выконваць творы акапэла або ў суправаджэнні аднаго музычнага інструмента.
Анкету на ўдзел дасылаць на адрас: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6, брат Карнэліуш Консэк, або mater.dei@tlen.pl да 19 кастрычніка.
Конкурс адбудзецца ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай, г. Баранавічы, пр. Савецкі, 18. Пачатак у 11.00.
Спампаваць анкету можна ТУТ>>>
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 227 38 84 (брат Карнэліуш).
