- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

V фестываль Марыйных песень «Mater Deі» пройдзе ў Баранавічах

[1]У суботу 31 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах пройдзе V фестываль Марыйных песень «Mater Deі». Да ўдзелу запрашаюцца хоры дарослых, дзіцячыя хоры, ансамблі, салісты і спяваючыя сем’і.

Умовы ўдзелу:

Анкету на ўдзел дасылаць на адрас: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6, брат Карнэліуш Консэк, або mater.dei@tlen.pl да 19 кастрычніка.

Конкурс адбудзецца ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай, г. Баранавічы, пр. Савецкі, 18. Пачатак у 11.00.

Спампаваць анкету можна ТУТ>>> [2]

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па  тэлефоне: +375 29 227 38 84 (брат Карнэліуш).