Урачыстае распачацце дыяцэзіяльнага этапу Сіноду Біскупаў адбудзецца ў Мінску

Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец ОР запрашае духавенства, кансэкраваных асоб і вернікаў узяць удзел ва ўрачыстым распачацці дыяцэзіяльнага этапу Сіноду Біскупаў, якое адбудзецца 17 кастрычніка ў Мінску.

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы і ўсе вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі,

у мінулую нядзелю, 10 кастрычніка Святы Айцец Францішак урачыстай цэлебрацыяй святой Імшы ў ватыканскай базыліцы святога Пятра адкрыў двухгадовы Сінадальны шлях паўсюднага Касцёла, які завершыцца ў кастрычніку 2023 года Асамблеяй Сіноду Біскупаў у Рыме.

У бліжэйшую нядзелю, 17 кастычніка ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі вечаровай cвятой Імшой у 18.30 урачыста распачнецца дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў на тэму: «На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія», які будзе доўжыцца да красавіка 2022 года.

Сардэчна запрашаем святароў, кансэкраваных асоб і ўсіх вернікаў нашай архідыяцэзіі далучыцца да адкрыцця дыяцэзіяльнага этапу Сіноду, асабліва з горада Мінска, каб супольна маліцца аб неабходных дарах Духа Святога на гэты этап нашай сумеснай працы.

Біскуп Казімір Велікаселец ОР
Апостальскі Адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
Старшыня Камісіі па правядзенні дыяцэзіяльнага этапу Сіноду Біскупаў
у Мінска-Магілёўскай аргідыяцэзіі

Catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі