У шчучынскай парафіі прайшла сустрэча студэнтаў

24 верасня ў парафіі ў Шчучыне адбылася штомесячная сустрэча піярскіх студэнтаў.

Галоўным пунктам праграмы стала супольная Эўхарыстыя, падчас якой моладзі было прапанавана паразважаць над тэмай, як браць і правільна карыстацца тым, што Бог ахвяруе чалавеку праз свой Касцёл, а таксама над тэмай, як «аддаваць з сябе», што выражаецца найперш у служэнні людзям у тым самым Касцёле.

schuchyn_studenty1

Яшчэ адной часткай сустрэчы, з прычыны распачацця новага навучальнага года, сталі сумесныя забавы пры каве і гарбаце. Падчас адной з забаваў удзельнікі маглі прарэкламаваць сваю навучальную ўстанову і сваю будучую працу.

А. Віталій Слука SP, тэкст;
Людміла Казлова, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі