У Росі пройдзе курс хрысціянскага жыцця “Cursillo”

З 10 па 13 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) адбудзецца курс хрысціянскага жыцця “Cursillo”. Сёлета ён праходзіць у Беларусі ў трэці раз, паведамляе grodnensis.by.

“Cursillo” (з ісп. Сursillo de cristiandad, “Маленькі курс хрысціянскага жыцця”) – інтэнсіўны трохдзённы курс, які не мае навуковага характару і не з’яўляецца тым, што называюць словам “рэкалекцыі”. Ён дае магчымасць разгледзець фундаментальныя тэмы хрысціянства і хрысціянскага ладу жыцця, паразважаць, якім хрысціянінам павінен быць у штодзённым жыцці чалавек ХХІ стагоддзя. Курс прызначаны для ўсіх, хто хоча сур’ёзна зірнуць на сябе, сваё жыццё, адносіны з іншымі людзьмі і Богам.

Курс складаецца са сведчанняў жыццёвага досведу звычайных людзей, на аснове чаго праходзяць дыскусіі ў невялікіх групах. Сведчанні і абмен меркаваннямі чаргуюцца з песнямі, размовамі, перапынкамі і малітвай.

Запрашаюцца перш за ўсё тыя, хто не браў удзел у сістэматычнай катэхізацыі.

Узрост удзельнікаў – ад 18 гадоў.

Вернікі Праваслаўнай Царквы таксама могуць удзельнічаць у курсе.

Курс распачнецца вечарам у чацвер 10 кастрычніка, скончыцца ў нядзелю.

Папярэдні запіс абавязковы.

Пра ўдзел неабходна паведаміць па тэлефоне: +37529 589-52-89 — кс. Міхал Васількевіч

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі