У «Радыё Марыя» ў Беларусі новы дырэктар

ks. Aleksandr Ulas

кс. Аляксандр Улас

Выконваць абавязкі праграмнага дырэктара каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі будзе святар Аляксандр Улас. Цяпер ён знаходзіцца ў Кіеве на сустрэчы святароў-дырэктараў РМ з розных краін свету.

6 верасня беларускі святар здзейсніў святую Імшу ў прамым эфіры «Радыё Марыя Украіна», паведамілі ў рэдакцыі РМ.

Дарэчы, ужо выбрана і ўзгоднена месца для студыі — непадалёк ад цэнтру Мінска, на вуліцы Чайкоўскага, у прыватным доме з утульным панадворкам.

— «Радыё Марыя» — гэта радыё, вакол якога заўсёды шмат валанцёраў і гасцей, таму месца для студыі падбіралі такім чынам, каб усе, хто хоча жыць жыццём радыё, маглі лёгка туды дабрацца, — пракаментавалі ў рэдакцыі.

katolik-gomel.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі