У Навагрудку пройдзе фестываль сям’і

sjamjaУ суботу 28 мая ў Навагрудку адбудзецца Фестываль сям’і. Мерапрыемства распачнецца ў 11:00 з параду сямей з аркестрам з плошчы Леніна да гарадскога парку, дзе распачнецца асноўная частка святкавання, якая будзе праходзіць у дзвюх зонах: творчай — разам з Тэатрам эстраднай песні і танца VIZ-ART.

У перапынках паміж выступамі будуць праводзіцца сямейныя конкурсы. Таксама будзе створана забаўляльная зона для дзяцей з паасобнымі забаўляльнымі астраўкамі (лялькі Маша і Мядзведзь, Тыгр, Смартфон, Дракоша, Робат; фотазона з разцяжкамі, аквагрым, конкурс малюнка на асвальце “Мая сям’я”, творчы куток, міні-спартыўныя эстафеты). Таксама адбудзецца конкурс сямейнай выпечкі з дэгустацыяй. На ўдзел у конкурсе запрашаюцца сем’і з Навагрудка і госці, паведамляе grodnensis.by.

Мэтай правядзення фестывалю з’яўляецца ўзмацненне статуса сям’і і пашырэнне традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцей такіх як сужанская вернасць, адзінства сям’і і шматдзетнасць. Усе мерапрыемствы з’яўляюцца дабрачыннымі для жыхароў і гасцей горада незалежна ад іх канфесіі, нацыянальнасці ці поглядаў. Удзел у мерапрыемстве бясплатны.

Арганізатарамі мерапрыемсвта з’яўляецца парафія св. Міхала Арханёла у супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі