У Навагрудку 8-9 сакавіка адбылася сустрэча «Святы Пасхальны Трыдуум» для літургічных кантараў і арганістаў. Сустрэча адбылася ў форме майстар-класа.
На занятках удзельнікі пазнаёмiлiся з рэпертуарам касцёльных спеваў на цэнтральныя дні Літургічнага года, каб належным чынам падрыхтаваць лiтургiю і асаблiва спеў на галоўныя ўрачыстасці Касцёла.
Мадэратарамi сустрэчы у гэтым годзе былi: кс. др Павел Аляскевiч, музыколаг i выкладчык Катэхетычнага Каледжа iмя Зыгмунта Лазiнскага. Спадарыня Вольга Маркевiч, дырыжор хору Vox Domini, выкладчык Катэхетычнага Каледжа iмя св. Казiмiра.