У Навагрудку адбудзецца першы Біблійны кангрэс

20-21 мая пры парафіі Святога Міхала Арханёла адбудзецца першы Біблійны кангрэс на тэму “Сінадальнасць у Святым Пісанні”. У мерапрыемстве прымуць удзел духоўныя, а таксама свецкія біблісты і тэолагі, якія чыталі лекцыі ў Біблійнай школе “Прафэтэс”.

Сярод дакладчыкаў варта ўзгадаць ксяндза доктара біблійнай  тэалогіі Сяргея Сурыновіча і кс. д-ра Аляксандра Мацкевіча, спадара д-р Уладыслава Валаховіч і д-р Ірыны Дубянецкай, кс. ліцэнзіята Юрыя Санько і а. ліцэнзіята Аркадзя Куляхі OCD.

Арганізацыя падзеі прымеркавана ўрачыстаму завяршэнню курса Біблійнай школы “Прафэтэс” у Навагрудку, вучнямі якой, на працягу 2021-2022 гадоў былі вернікі з усёй Беларусі. Мэтай правядзення кангрэсу з’яўляецца заахвочванне вернікаў да больш паглыбленага вывучэння Божага Слова.

На завяршэнне Біблійнага кангрэсу, выпускнікі Біблійнай школы “Прафэтэс” атрымаюць адмысловыя пасведчанні.

У Біблійным кангрэсе можа прыняць удзел кожны, хто зацікаўлены ў больш паглыбленым вывучэнні Святога Пісання.

Запісацца на ўдзел і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па нумары:

 +37544 771 99 83 — Марына, e-mail: nowogrudec@gmail.com

Арганізатарам падзеі з’яўляецца парафія Святога Міхала ў Навагрудку (вул. Міцкевіча 1).

Праграма кангрэсу будзе дададзена пазней.

Кс. Юрый Жэгарын

для друку для друку