У Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі для моладзі «Таліта кум»

З 30 ліпеня па 1 жніўня ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі для моладзі ад 16 да 30 гадоў.

Шаноўная моладзь, некаторы час таму, супольнасць “Запавет Міласэрнасці” (Przymierze Miłosierdzia) праводзіла рэкалекцыі “Thalita Kum” для моладзі ў Мастах.

Гэтыя рэкалекцыі прызначаны для яшчэ большага паглыблення сустрэчы з Госпадам у веры. Яны маюць свае асаблівасці, дзякуючы якім малады чалавек адчыняе сваё сэрца для Любячага Нябеснага Айца. Таксама гэта цудоўная магчымасць правесці час у супольнасці веруючых людзей са Словам Божым і гарачай малітвай.

Нажаль тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у рэкалекцыях “Thalita Kum” у Мастах, не могуць паўторна  прыняць удзел (для ўдзельнікаў мінулых рэкалекцый “Thalita Kum” арганізатары тлумачылі чаму так).

Ад шчырага сэрца запрашаем моладзь ва узросце ад 16 да 30 год прыняць удзел у рэкалекцыях (таксама і маладыя сем’і ва ўказаным узросце).

Рэкалекцыі адбудуцца ў рэкалекцыйным доме ў Навагрудку з 30 ліпеня па 1 жніўня.

Абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне +37529 586-39-16 кс. Віктар

для друку для друку