Архив меток: рэкалекцыі для моладзі

Моладзь запрашаюць распачаць Адвэнт з рэкалекцый у Шуміліне. Адменены

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае маладых людзей (18-35 год) на цыкл рэкалекцый, якія адбудуцца на пачатак Адвэнту, Вялікага посту і на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Першыя такія рэкалекцыі адбудуцца 1-3 снежня 2023 года ў Шуміліне. Тэма рэкалекцый «Айцец. Вера. Малітва» Калі патрабуеш: адарвацца ад штодзённасці; засяродзіцца над сваёй верай; добра распачаць Адвэнт. Калі жадаеш: пазнаёміцца з маладымі людзьмі, якія шукаюць ...

Читать далее »

Падчас рэкалекцый у Глыбокім моладзь вучылася глядзець у люстэрка сваёй душы

Рэкалекцыі «Зазірні ў люстэрка сваёй душы» прайшлі з 9 па 11 чэрвеня ў кляштары Сясцёр францішканак Сям’і Марыі ў Глыбокім. Сабралася моладзь не толькі з нашай парафіі, але і з Полацка, Дзеркаўшчыны, Оршы. Праводзіў рэкалекцыі а. Ілля Саўчанка MIC. «Распачаць летні адпачынак пасля экзаменаў разам, з малітвай і праслаўленнем Пана — маё лепшае рашэнне,» — прызналася адна з удзельніц рэкалекцый. ...

Читать далее »

«Зазірні ў люстэрка сваёй душы»: рэкалекцыі для моладзі пройдуць у Глыбокім

Сёстры францішканкі Сям’і Марыі запрашаюць школьную (9-11 клас) і студэнцкую моладзь на рэкалекцыі «Зазірні ў люстэрка сваёй душы», якія пройдуць 9-11 чэрвеня ў Глыбокім. Праводзіць духоўныя практыкаванні будзе айцец Ілля Саўчанка МІС. Запіс па спасылцы>> Кантактная інфармацыя па тэл. +375(29) 892-85-04 — с. Людміла Рубніковіч RM Адрас: Віцебская вобл, г. Глыбокае, вул. Савецкая, 5

Читать далее »

«Дух павёў яго на пустыню». Рэкалекцыі для моладзі ў Вялікім посце

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае моладзь ад 18 да 35 гадоў на рэкалекцыі «Дух павёў яго на пустыню». Духоўныя практыкаванні пройдуць з 5 па 8 сакавіка ў Оршы. Калі патрабуеш: адарвацца ад штодзённасці, засяродзіцца над сваёй верай, добра распачаць Вялікі пост і калі жадаеш: пазнаёміцца з маладымі людзьмі, якія шукаюць Бога і хочуць змяніць сваё жыццё, памаліцца і праславіць Бога разам ...

Читать далее »

«Гэта сапраўды змяняе вашае жыццё!»: рэкалекцыі Talitha Kum для моладзі адбыліся ў Навагрудку

У Навагрудку пры касцёле Святога Міхала Арханёла з 30 ліпеня па 1 жніўня адбыліся рэкалекцыі для моладзі, якая шукае Бога і жадае адкрыць сваё пакліканне. Духоўныя практыкаванні правёў кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў г. Масты. Удзел прынялі маладыя людзі ад 16 да 30 гадоў з усёй Беларусі. Закраналіся важныя тэмы пакаяння, прабачэння, пазнання і жыцця паводле Божай волі, малітвы, ...

Читать далее »

У Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі для моладзі «Таліта кум»

З 30 ліпеня па 1 жніўня ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі для моладзі ад 16 да 30 гадоў. Шаноўная моладзь, некаторы час таму, супольнасць “Запавет Міласэрнасці” (Przymierze Miłosierdzia) праводзіла рэкалекцыі “Thalita Kum” для моладзі ў Мастах. Гэтыя рэкалекцыі прызначаны для яшчэ большага паглыблення сустрэчы з Госпадам у веры. Яны маюць свае асаблівасці, дзякуючы якім малады чалавек адчыняе сваё сэрца для Любячага ...

Читать далее »

У Наваполацку моладзь вучылася дазваляць сябе ўратаваць і прасіць аб дапамозе

У першыя дні Вяліка посту, з 28 лютага па 1 сакавіка, у кляштары сясцёр Змёртвыхпаўстанак у Наваполацку сабралася мясцовая моладзь, а таксама прыехалі з Шаркаўшчыны і Глыбокага, каб разам перажыць свае рэкалекцыі. Тэма была — “Дазволь сябе ўратаваць”. Маладыя людзі распачалі свой шлях малітоўнай вандроўкі разам з Хрыстом падчас Крыжовай дарогі. Пераходзячы ад стацыі да стацыі, абуджалася свядомасць, што гэта ...

Читать далее »

Сёстры змёртвыхпаўстанкі запрашаюць на дзень малітвы

Невялікімі крокамі набліжаецца час Вялікага Посту. Сёстры змёртвыхпаўстанкі з Наваполацка запрашаюць дзяўчат і жанчын на дзень малітвы. 14-15 сакавіка — дзень малітвы для дзяўчат (18+) і жанчын “Жаночае сэрца – дом і святыня” Калі маеш жаданне трохі спыніцца і адарвацца да штодзённых абавязкаў. Калі маеш жаданне паглядзець на сваё жаночае сэрца і дасведчыць, што ў ім адначасова можа быць і дом, ...

Читать далее »

У Наваполацку ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак прайшлі рэкалекцыі для моладзі

З 15 па 17 сакавіка 2019 года ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку адбыліся рэкалекцыі для моладзі. 10 маладых людзей згадзіліся пакінуць свае штодзеныя клопаты, каб апынуцца ў “Егіпце” і зразумець, што з’яўляецца маёй няволяй. Рэкалекцыі распачаліся з адарацыі Крыжа. Гэты час быў момантам сустрэчы з асабістым “Егіптам”. Часам усведамлення сабе, што я знаходжуся ў няволі ўласных страхаў, залежнасцяў, а ...

Читать далее »

Запрашаем на рэкалекцыі для моладзі ў Наваполацк

Яны пройдуць з 15 па 17 сакавіка і будуць называцца “Мой Егіпет  – месца маёй няволі: выйсці або застацца”. Калі прагнеш, каб час Вялікага Посту быў для цябе незвычайным і карысным для душы, то запрашаем менавіта цябе пазнаць “Мой Егіпет – месца маёй няволі” і вырашыць для сябе ЗАСТАЦЦА або ВЫЙСЦІ  ў невядомы шлях, каб сустрэць Змёртвыхпаўстанне. Наш адрас: г. ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі