Парафія ў Мёрах сардэчна запрашае моладзь да ўдзелу ў конкурсе, які адбудзецца 3 студзеня 2015 г.
Умовы конкурсу:
1. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем дзяцей і моладзь (адказнасць за непаўналетніх бярэ на сябе святар або асоба, якая суправаджае).
2. Ацэнка магчымасцяў удзельнікаў будзе ажыццяўляцца паводле наступных узроставых катэгорый: 10 – 14 гадоў, 15 – 18 гадоў, 19 гадоў.(Журы абавязкова ацэньвае змест песняў, артыстычнасць выканання, знешні выгляд удзельнікаў і г.д.).
3. Прапанаваць сваю творчую працу гледачам і журы могуць:
а) салісты; б) дуэты; в) музычныя гурты.
4. Усе ўдзельнікі павінны мець пры сабе тэксты і ноты да песняў, якія выконваюцца.
5. Заяўку на ўдзел у конкурсе трэба прыслаць не пазней за 25 снежня. У заяўцы просім падаць як мага больш інфармацыі пра ўдзельнікаў і песні. Таксама патэлефанаваць па нумары 8-02152-41836, факс: 8-02152-49555 і паведаміць пра ўдзел у конкурсе.
Праграма конкурсу:
8.00 — Св. Імша для ўдзельнікаў
9.00 — Снеданне
10.00 — Пачатак конкурснай праграмы
13.30 — Перапынак. Абед
14.30 — Працяг праграмы.
Падвядзенне вынікаў конкурсу.
Уручэнне ўзнагарод.