У Мінску пройдзе прэзентацыя кнігі «Касцёлы Беларусі. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія»

30 сакавіка ў касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага «Касцёлы Беларусі. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія». Выданне прысвечана 30-годдзю адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі (1991–2021).

Гэта першая кніга з серыі, прысвечанай каталіцкім святыням Беларусі. Рыхтуюцца яшчэ тры выданні — па Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзіях.

Перад распачаццем прэзентацыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў 17.00.

У 18.00 у белай зале дольнага касцёла адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыставы Станіслава Янчарскага «Касцёлы Беларусі» і прэзентацыя кнігі.

Фотавыстава будзе адкрыта на працягу некалькіх месяцаў. На экспазіцыі прадстаўлены выбраныя касцёлы Мінскай і Магілёўскай вобласці, а таксама катэдры і санктуарыі іншых дыяцэзій.

Наведаць выставу, а таксама набыць памятную кнігу «Касцёлы Беларусі. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія» можна штодзённа ў Чырвоным касцёле.

Арганізатары мерапрыемства запрашаюць усіх ахвотных на прэзентацыю кнігі і адкрыццё фотавыставы.

Уваход вольны з захаваннем санітарных прадпісанняў.

Кс. Юрый Санько, Catholic.by

для друку для друку