У Мінску прайшоў конкурс на лепшы Адвэнтавы каляндар

З 1 па 31 лістапада ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску праходзіў конкурс на лепшы Адвэнтавы каляндар, паведамляе sdb.by.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 13 сем’яў. Лепшыя працы маглі вызначыць усе жадаючыя праз галасаванне.

У першым туры галасавання ў парафіі на свята Хрыста Валадара былі высветленыя першыя пераможцы:
I месца  — сям’я Чуйко (36 галасоў);
II месца  — сям’я Мартыненка (30 галасоў);
III месца  — сям’я Мікулевіч (27 галасоў).

Але галоўны пераможца быў вызначаны дзякуючы інтэрнэт-галасаванню.
З 20% галасоў перамагла сям’я Чуйко.

Узнагарождванне пераможцаў і ўсіх удзельнікаў конкурсу адбылося 1 снежня, у першую нядзелю Адвэнту, напрыканцы святой Імшы.

Каляндары-пераможцы будуць выкарыстоўвацца ў катэхэтычных залах парафіі і ў араторыі, як дапаможнікі ў добрым перажыванні Адвэнту праз падрыхтаваныя ў іх заданні і пастановы на кожны дзень.

Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў і жадаем плённага часу падрыхтоўкі да Божага Нараджэння.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі