Рэлігійная каталіцкая місія святога Францішка Сальскага ў Беларусі жадае дапамагчы дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў горада Мінска падрыхтавацца да 1 верасня.
Свае заяўкі на атрыманне дапамогі (заплечнік, сшыткі, падручнікі, канцылярскія прыналежнасці, школьная форма і г.д.) можна дасылаць на e-mail: sdb.minsk@gmail.com. У заяўцы трэба адзначыць, у чым менавіта неабходна дапамога, узрост дзіцяці і кантактныя нумары.
За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне: +37544 510 98 99 (Кацярына).
Выдача салезіянскіх падарункаў дзецям адбудзецца 28 жніўня пасля дзіцячай святой Імшы ў Мінску, у парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы. Пры сабе неабходна мець дакумент, пацвярджаючы прыналежнасць да вышэйадзначаных катэгорый насельніцтва.
для друку