19 верасня на ўсходзе Мексікі былі знойдзены целы двух застрэленых святароў. Да 14 чалавек узрасла колькасць хрысціянскіх святароў, забітых у краіне з 2012 года.
Як інфармуе gosc.pl, абодва святара былі выкрадзены ў нядзелю з аднаго касцёла ў Поза Рыка ў штаце Вераскуз — сказаў а. Герэра, прадстаўнік касцёла з цэнтральнай часткі Мексікі, адкуль паходзілі забітыя святары.
Нападнікі «гвалтоўна выкралі двух святароў і закрыстыяніна», — сказаў а. Герэра.
Закрыстыяніну атрымалася бегчы, але святароў расстралялі. Іх целы знайшлі недалёка ад таго месца, дзе яны былі выкрадзеныя.
Канферэнцыя біскупаў Мексікі выказала «шкадаванне і абурэнне з нагоды гвалту» адносна духавенства ў краіне, якая саступае толькі Бразіліі, краіне з самай вялікай колькасцю католікаў. Мексіканскія іерархі выказалі надзею на тое, што ўлады «прыцягнуць вінаватых да адказнасці».
Судовыя ўлады штата Веракруз паведамілі, што выявілі падазраванага, звязаны з забойствам, не ўдакладніўшы, ці быў ён арыштаваны і ці распавёў пра матыў злачынства.
Каталіцкі медыя-цэнтр адзначае, што падчас нападаў на святароў у Мексіцы з 2012 года ў гэтай краіне былі забітыя 14 святароў, семінарыст і закрыстыянін. Два святары былі абвешчаныя прапаўшымі без вестак.
для друку