Дэвід О’Конэл, дапаможны біскуп архідыяцэзіі Лос-Анджэлеса, вядомы сваім служэннем мігрантам, бедным і ахвярам гвалту з выкарыстаннем зброі, быў застрэлены ў суботу, 18 лютага 2023 г. Як паведамляе CNA са спасылкай на заяву дэпартамента шэрыфа акругі Лос-Анджэлес, напад адбыўся каля 13.00 у доме, дзе жыў біскуп. 69-гадовы О’Конэл быў знойдзены мёртвым з агнястрэльным раненнем тулава. Паліцыя праводзіць расследаванне, але на дадзены ...
Читать далее »Архив меток: забойства
Бельгійскі святар — першы місіянер, забіты ў 2020 годзе
83-гадовы айцец Джозэф Аландэрс, бельгійскі місіянер, які працаваў у Паўднёвай Афрыцы больш за паўстагоддзя, стаў першай ахвярай у 2020 годзе. Хутчэй за ўсё, місіянер быў забіты ў нядзелю пасля вяртання са святой Імшы. У панядзелак, 13 студзеня, у ягоным доме ў вёсцы Бодыбе на поўначы Паўднёвай Афрыкі паліцыя знайшла яго цела са звязанымі рукамі і нагамі. Пахаванне адбылося ў сераду ...
Читать далее »У Кеніі забіты каталіцкі святар
Праз тыдзень пасля знікнення каталіцкага святара ў Кеніі, яго цела знайшлі, паведамляе deon.pl. Забойцы пахавалі кс. Міхаэля Маінгі Кіенга каля ракі ў горадзе Макіма, у 100 км на поўнач ад сталіцы Найробі. Па дадзеных кенійскіх СМІ, паліцыя расследуе забойства. «Мы эксгумуем цела з мэтай расследавання, каб маглі праліць больш святла на акалічнасці злачынства», — цытуе прэс-сакратара мясцовых уладаў газета Daily ...
Читать далее »У Мексіцы забілі дваіх святароў
Злачынцы затрымалі аўтамабіль на шашы і адкрылі агонь. Увогуле параненыя чатыры чалавекі, якія падарожнічалі са святарамі. Сярод параненых — адна жанчына, стан яе цяжкі. Дваіх каталіцкіх святароў застрэлілі ў іх аўтамабілі ў неспакойным штаце Герэра на паўднёвым захадзе Мексікі, — паведамілі ў панядзелак, 5 лютага, мясцовыя службы бяспекі. «Просім Бога аб навяртанні для тых, якія забыліся, што мы ўсе — ...
Читать далее »Ці можна маліцца і ахвяроўваць Імшы за людзей, якія скончылі жыццё самагубствам?
Найкаштоўнейшы Божы дар, дадзены чалавеку, — гэта дар жыцця. Аднойчы нарадзіўшыся, чалавек жыве вечна. Бог даў чалавеку магчымасць самому вырашаць, якім будзе гэтае жыццё: вечнай радасцю ў небе ці вечным мучэннем у пекле. Гэтая бязмежная вечнасць залежыць ад кароткага зямнога жыцця. Да апошняга дыхання на зямлі мы выбіраем свой лёс у вечнасці. Нашае часовае жыццё настолькі кволае, што любы няправільны ...
Читать далее »У Мексіцы забілі двух святароў
19 верасня на ўсходзе Мексікі былі знойдзены целы двух застрэленых святароў. Да 14 чалавек узрасла колькасць хрысціянскіх святароў, забітых у краіне з 2012 года. Як інфармуе gosc.pl, абодва святара былі выкрадзены ў нядзелю з аднаго касцёла ў Поза Рыка ў штаце Вераскуз — сказаў а. Герэра, прадстаўнік касцёла з цэнтральнай часткі Мексікі, адкуль паходзілі забітыя святары. Нападнікі «гвалтоўна выкралі двух святароў і закрыстыяніна», — ...
Читать далее »У Францыі падчас святой Імшы забілі святара
Падчас святой Імшы ў святыню ўвайшлі двое мужчын, узброеныя нажамі. Яны схапілі святара, двух сясцёр-законніц і двух свецкіх асоб. Па невядомых прычынах яны жорстка забілі святара, перарэзаўшы яму горла. Святару Жаку Амелі было 84 гады. Французскія сілы спецыяльнага прызначэння пачалі вызваленне, у выніку якога злачынцы былі застрэленыя. Сярод захопленых ёсць параненыя. Трагедыя адбылася ў мясцовасці Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ непадалёк Руана ў Нармандыі. Па ...
Читать далее »Грэка-каталіцкі святар: Я буду злачынцам, калі паб’ю гея, але калі ён будзе прапаведаваць у Царкве, я выкіну яго
Напрацягу апошняга тыдня беларуская медыйная прастора выбухнула з тэмай стаўлення да гомасексуалістаў у краіне. Ускалыхнуў беларусаў і выпадак з забойствам пяцідзесяці геяў у Фларыдзе. Як на гэта варта рэагаваць беларускім хрысціянам? Дзе мяжа паміж “лібераламі” і “гамафобамі”? Грэка-каталіцкі святар айцец Зміцер Грышан пракаментаваў сітуацыю спецыяльна для Krynica.info. — Той выпадак, які стаўся ў Амерыцы, — гэта паталогія. Кожны чалавек адказвае на ...
Читать далее »У Паўднёвым Судане забілі манахіню
У Паўднёвым Судане забілі славацкую манахіню. С. Вераніка (Terézia Racková SSpS) працавала лекарам у горадзе Йей. У панядзелак была застрэлена сіламі бяспекі пры вяртанні ў начны час на машыне хуткай дапамогі з лякарні ў іншым горадзе, куды адвозіла хворага пацыента. Цяжка параненая манахіня перанесла шэраг аперацый, спачатку ў Судане, а затым у Кеніі, але выратаваць яе жыццё не ўдалося. 58-гадовая ...
Читать далее »У Шатландыі мусульманіна забілі за віншаванне хрысціянаў з Вялікаднем
У шатландскім Глазга 24 сакавіка 40-гадовы ўладальнік крамы мусульманін Асад Шах быў забіты пасля таго, як размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы віншаванні каталікам і пратэстантам са святам Вялікадня. Увечары таго ж дня Шах, які з’яўляўся вядомым гандляром ў сваім раёне, быў знойдзены з акрываўленай галавой і шматлікімі нажавымі раненнямі, паведамляе BBC. Асад Шах і раней размяшчаў у сацсетках запісы, ...
Читать далее »