83-гадовы айцец Джозэф Аландэрс, бельгійскі місіянер, які працаваў у Паўднёвай Афрыцы больш за паўстагоддзя, стаў першай ахвярай у 2020 годзе.
Хутчэй за ўсё, місіянер быў забіты ў нядзелю пасля вяртання са святой Імшы. У панядзелак, 13 студзеня, у ягоным доме ў вёсцы Бодыбе на поўначы Паўднёвай Афрыкі паліцыя знайшла яго цела са звязанымі рукамі і нагамі. Пахаванне адбылося ў сераду ў саборы Клерксдорпа.
Паліцыя праводзіць расследаванне, але не паведаміла больш падрабязна пра прычыны і ход інцыдэнту.
Паводле credo.pro
