У Магілёве пройдзе майстар-клас па мастацтве іканапісу для ўсіх ахвотных

З 18 па 20 жніўня пры парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве пройдзе трохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу для ўсіх ахвотных.

Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў гэтай каталіцкай супольнасці горада на Дняпры, ўжо другі раз арганізуюць такія варштаты для аматараў сакральнага жывапісу.

У мінулым годзе ўдзельнікі майстар-класу сваімі рукамі стваралі ўласныя версіі іконы Марыі Абранніцы Духа Святога.

Іх працы благаславіў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Сёлета арганізатары зноў запрашаюць усіх ахвотных на трохдзённую сустрэчу, каб пад кіраўніцтвам спецыяліста па іканапісу напісаць абраз святой Ядзвігі.

Запіс удзельнікаў вядзецца па тэлефоне:

+375 (29) 291 92 11 (+ viber) — айцец Раман Шульц ОР

або па звароце на электронную пошту:

schulzop@gmail.com

Catholic.by   

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі