Гэтая ініцыятыва стала першай пасля таго, як улады Іспаніі ўхвалілі ў лютым гэтага года закон, згодна з якім на асоб, якія спрабуюць паўплываць на рашэнне жанчыны адмовіцца ад аборту, можа быць накладзена пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дванаццаці месяцаў.
Між тым, як патлумачыла ў прэс-рэлізе група адвакатаў, якія падтрымліваюць акцыю «40 дзён для жыцця», у адпаведнасці з іспанскай Канстытуцыяй паліцыя не можа караць за нібыта парушэнне права людзей, якія маліліся ў грамадскім месцы, напрыклад, на вуліцы каля клінікі абортаў.
«Маліцца без кантакту з людзьмі, якія ідуць на аборт, не з’яўляецца парушэннем закона «, — заявілі іспанскія юрысты, якія супрацоўнічаюць з акцыяй «40 дзён для жыцця».
Як пішуць барселонскія СМІ, у Каталоніі адной з мэтай акцыі «40 дзён для жыцця» з’яўляецца прыцягнуць увагу грамадскасці да пашырэння аўтаномным урадам гэтага рэгіёну магчымасці абортаў, што супярэчыць унутранаму заканадаўству Іспаніі
Адзначаецца, што забойства плоду з дапамогай фармакалагічных сродкаў было дазволена да 14 тыдняў цяжарнасці, гэта значыць на пяць тыдняў даўжэй, чым прадугледжана нормамі нацыянальнага заканадаўства. Дэпартамент аховы здароўя каталонскага ўрада ўдакладніў, што на тэрыторыі Каталоніі пасля дзявятага тыдня цяжарнасці можна будзе праводзіць медыкаментозны аборт толькі ў шпіталях.
deon.pl
пераклад Марыны Ткач