У Гудагаі прайшлі «Дні цішыні», цяпер яны будуць праводзіцца кожны месяц

З 6 па 8 снежня ў кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Гудагаі прайшлі адвэнтавыя “Дні цішыні” для дзяўчат і жанчын.

“Шукайце Пана, пакуль Ён блізка. Як будаваць адносіны з Богам” – такой была тэма сустрэчы. Удзельніцы супольна маліліся і разважалі над тым, як будаваць адносіны з Богам праз цішыню і засяроджанасць.

На сустрэчы сабраліся ўдзельніцы з Гродна, Ліды, Варапаева, Астраўца і Мінска – у цэлым восем чалавек.

Цяпер, узнавіўшыся пасля перапынку, “Дні цішыні” будуць праходзіць у Гудагаі ў другую суботу кожнага месяца. У наступны раз яны адбудуцца 11-12 студзеня.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне: +375 29 884 39 67 с. Ідалія

Акрамя таго, сёстры кармэліткі шчыра запрашаюць наведаць гудагайскі кляштар тых, хто хоча ў зручны для сябе час пабываць там асобна – правесці там свае асабістыя “дні цішыні”.

Grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі