У Гомелі адкрылася выстава макетаў каталіцкіх храмаў Беларусі

Паглядзець унікальную экспазіцыю студэнтаў  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (БелДУТ) можна бясплатна ў касцёле на вуліцы Савецкай.

У гомельскім рыма-каталіцкім храме Нараджэння Божай Маці ўпершыню адкрылася выстава макетаў касцёлаў Беларусі. Сярод творчых работ — мініяцюрныя копіі як цяпер існуючых храмаў, так і знішчаных падчас камуністычнага рэжыму. Прадстаўлены таксама графічныя малюнкі каталіцкіх святыняў. Аўтары ўнікальных работ — студэнты, магістранты і выкладчыкі кафедры «Архітэктура» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ў Гомелі.

Выстава ўжо прайшла ў БелДУТ, а зараз размешчана ў холе касцёла па адрасе вул. Савецкая, 118 (прыпынкі «Гасцініца «Турыст», «Універсітэт»). Паглядзець экспазіцыю можна бясплатна. Храм адкрыты з панядзелка па пятніцу з 7.30 да 9.00 і з 18.00 да 19.30, у суботу — з 7.30 да 9.00, у нядзелю — з 8.30 да 13.30 і з 16.30 да 18.00.

Дарэчы, раней студэнты БелДУТ праводзілі выставу макетаў праваслаўных храмаў Гомельшчыны, распавялі Katolik.life арганізатары.

Katolik.life

для друку для друку