У беларускім Непакалянаве адзначылі свята Маці Божай Анёльскай

2 жніўня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле адзначылі свята Маці Божай Анёльскай.

Урачыстую святую Імшу цэлебравалі кс. Уладзімір Шымковіч, кс. Эдвард Нарадоўскі і а. Вальдэмар Куява OFMConv. Казанне прамовіў кс.Уладзімір Шымковіч.

Святар звярнуў увагу на прыгажосць святыні і адчуванні сябе тут як у небе. Тут, нягледзячы на розныя жыццёвыя цяжкасці і праблемы, можна адчуць радасць, прысутнасць Бога, прысутнасць Маці Божай, прысутнасць анёлаў. Кс. Уладзімір нагадаў выказванне «Калі хто мае сваю Маці ў небе, то там знаходзіцца і большая частка яго душы». Марыя – Брама неба. Марыя – Валадарка неба, бо з“яўляецца Маці Валадара неба. Езус Хрыстус прыйшоў на зямлю праз Марыю. Неба – таямніца, якую тут, на зямлі, не спасцігнем. Езус сказаў, што ў неба вядзе вузкая дарога, але брама нябесная заўсёды адчыняецца перад Валадаркай неба. У Люрдзе, у Фаціме падчас аб“яўленняў Марыя гаворыць пра неба як пра свой дом. Марыя, увядзі нас у неба!

Пасля святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакраманце вернікі памаліліся Літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Затым адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла, прагучаў гімн «Цябе, Бога, праслаўляем».

Алена Пажога, тэкст;

Леанід Юрык, фота.

для друку для друку