Турнір па міні-футболе “памяці св. Яна Паўла II” адбудзецца ў Слоніме

29 жніўня ў Слоніме адбудзецца XVІІІ турнір па міні-футболе “Памяці св. Яна Паўла II”. Да ўдзелу запрашаюцца каманды парафій з усёй Беларусі.

Рэгламент турніру:

  • У турніры прымаюць удзел каманды з рыма-каталіцкіх парафій Беларусі.
  • Узрост удзельнікаў: катэгорыя “малодшыя” (8-11 класы), катэгорыя “старэйшыя” (ад 17 гадоў)
  • Кожнай камандзе неабходна запоўніць і засведчыць подпісам і пячаткай пробашча заяўку і ў электронным выглядзе даслаць яе на адрас a-malafei@mail.ru або прывезці з сабой. Таксама кожны ўдзельнік падчас рэгістрацыі павінен мець з сабой пашпарт або яго ксеракопію.
  • Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі ў адной катэгорыі – восем чалавек.
  • Усе матчы будуць праходзіць на полі са штучным пакрыццём стадыёна ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” (пляцоўкі 20 на 40 м).
  • Падчас гульні на полі могуць знаходзіцца чатыры палявыя гульцы і адзін брамнік.
  • Замены – неабмежаваная колькасць.
  • Час гульні – два таймы па 10 хвілін.

Запісацца можна да 21 жніўня па тэлефонах:

+375 29 319 54 65, +375 33 624 35 22 ксёндз Артур Малафей, арганізатар

Прaграма турнiру:

09.00 – прыезд каманд (касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, вул. Першамайская, 11), рэгістрацыя;

10.00 – святая Iмша (касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі);

10.30 – футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”);

13.30-14.00 – абед (стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”);

14.00-17.30 – футбол (стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”);

18.00 – уручэнне ўзнагарод.

Grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі