Ці можна запрасіць на пахаванне святара з іншай парафіі?

“Ці можна запрасіць на пахаванне (цэлебраваць св. Імшу за памерлага) святара з іншай парафіі?” Ганна Сялюк 

На пытанне адказвае ксёндз Павел Бялонос:

– Святой і набожнай з’яўляецца думка маліцца за памерлых, каб яны былі вызвалены ад грахоў (параўн.: 2 Мак 12, 45).

Cамым вялікім дабром, якое мы можам зрабіць для  душы, якая знаходзіцца ў чыстцы, з’яўляецца памяць пра яе ў малітвах. Існуюць розныя формы малітвы ў інтэнцыі спачылых. Гэта можа быць адгавораны Ружанец ці Анёл Панскі, ахвяраванне поўнага адпусту, запаленая свечка на магіле памерлага або добры ўчынак, здзейснены ў інтэнцыі чыстцовай душы.

Аднак найбольш эфектыўным сродкам у дапамозе памерлым з’яўляецца ахвяраванне св. Імшы. Таму варта прасіць аб Эўхарыстыі не толькі ў выпадку пахавання, але і ў 7-ы, 30-ы дзень пасля смерці, у першую гадавіну пасля спачыну, на імяніны, дзень нараджэння і г. д. Кожная ахвяра св. Імшы – гэта самы каштоўны падарунах для нашых памерлых бліжніх.

Такім чынам, гэта вельмі прыгожы жэст – запрасіць знаёмага святара, каб ён разам з пробачшам канцэлебраваў пахавальную св. Імшу.

grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі